Подпишитесь на нашу группу ВКонтакте:

Медыяпісьменнасць у эпоху інфармацыйнай культуры

18:00
Што такое крытычнае стаўленне да ролі медыя ў грамадстве сёння? Якім чынам магчыма выкарыстоўваць новыя медыя для верыфікацыі зместу? Як спажыўцу медыя ўхіліцца ад уздзеяння прапаганды і маніпулятыўных тэхнік? Ці магчыма захаваць давер да медыя як сацыяльнага інстытуту ў час, калі сродкі масавай інфармацыі ператвараюцца ў сродкі масавай прапаганды і дэзынфармацыі?

Прыходзьце паразмаўляць пра гэта з даследчыкам медыякультуры Аляксеем Крывалапам. Фармат паблік-току дае магчымасць усім прысутным весьці дыялог з госцем сустрэчы, задаваць пытанні.

Калі ласка, рэгіструйцеся на сустрэчу па спасылцы https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdXKMC3afIF9WE0i6XxLCnwx9yBYje0RVrYKe93-ueC4yBEBg/viewform

Рэгістрацыя дазваляе арганізатарам стварыць аптымальныя ўмовы для правядзення сустрэчы, а наведнікам дае магчымасць пісьмова задаць пытанне нашаму госцю.

Калі: 30 студзеня, 18:00
Дзе: Пляцоўка Y-space (Кастрычніцкая, 13, Віцебск)
Умовы ўдзелу: уваход па рэгістрацыі
Мова мерапрыемства: беларуская, руская
Арганізатары: [club175868142|Адукацыйны праект АГА Віцебск] і ініцыятыва #СалідарныЯ