Подпишитесь на нашу группу ВКонтакте:

Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія

20:00
ПЕРАНОСІЦЦЦА!
Сачыце за навінамі ў групе

Сустрэча з Цімафеем Авіліным – аўтарам кнігі "Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія"

Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (Магілёў, вул. Ленінская, 37)

Мы ведаем старажытныя міфы розных народаў пра зоркі. А ці былі ў беларусаў свае легенды пра нябёсных жыхароў? Як чалавек традыцыйнай культуры ўспрымаў неба і аб’екты на ім? На гэтыя ды іншыя пытанні адкажа Цімафей Авілін – аўтар кнігі “Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія”. Запрашаем на сустрэчу з ім, якая пройдзе ў Магілёве, у двары музея В. К. Бялыніцкага-Бірулі (пры добрым надвор’і), або ў памяшканні музея (калі будзе дождж).

Падчас сустрэчы будзе магчымасць задаць свае пытанні аўтару і набыць кнігу з яго атографам.

Для гасцей імпрэзы мы прапануем невялікі інтэрактыў ад суполак «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» (філіял у Магілёве) і «Беларускія народныя танцы ў Магілёве – гульні і загадкі на тэму этнаастраноміі і беларускага фальклору. Можна прыходзіць з дзецьмі!

Цімафей Авілін – этнограф, даследчык этнаастраноміі, лінгвіст, праграміст. Нарадзіўся ў 1985 годзе ў Мінску. Скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта па праграме "Ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны". Стала працуе ў галіне камп'ютарных тэхналогій, з'яўляецца навуковым супрацоўнікам Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Mae больш за 30 публікацый па этнаастраноміі і астраніміі на англійскай, літоўскай, беларускай і іншых славянскіх мовах.

Кніга «Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія» — беларуская навуковая кніга Цімафея Авіліна, выдадзеная ў 2015 годзе. Гэта першая спроба грунтоўнага абагульнення беларускага матэрыялу з этнаастраноміі, астраніміі і ўвогуле традыцыйных ведаў, датычных нябёсных целаў І гэта першая грунтоўная праца па этнаастраноміі на ўсёй постсавецкай прасторы. Прыводзяцца народныя ўяўленні пра зоркі і сузор'і, метэоры і іншыя нябесныя з'явы. Кніга адрасуецца фалькларыстам, этнолагам, этналінгвістам і шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца традыцыйнай духоўнай культурай. Крыніцамі матэрыялу паслужылі экспедыцыйныя запісы аўтара і іншых даследнікаў, творы беларускага фальклору, а таксама “кніжная” народная астраномія з старажытнай усходнеславянскай літаратуры.
Інфармацыю пра кнігу і папярэднія выступы можна паглядзець на www.ethnoastronomy.com

ЗАПРАШАЕМ!

Уваход – па квітках. Кошт – 1 рубель. Квіткі - у касе музея.

Пры падтрымцы:
суполкі «Беларускія народныя танцы ў Магілёве
Кафэ «ШПАРКI ЛОСЬ» - Магілёў
ГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» (філіял у Магілёве)
АБФ (Магілёў)

Даведкі па тэлефонах:
Музей: (80222) 65-07-57
Каса музея (80222) 65-02-03
www.artmuseum.by