Подпишитесь на нашу группу ВКонтакте:

СПЕКТАКЛЬ "ЦЕНЬ"

18:30
Гэты спектакль мы рыхтавалі спачатку да адкрыцця 56-га тэатральнага сезона, пасля - да юбілею Народнага літаратурнага таэтра "Жывое слова", але эпідэміялагічная сітуацыя парушыла нашы планы. І вось, нарэшце, мы запрашаем вас на паказ спектакля "Цень", прысвечаны 125-годдзю Яўгена Шварца.

Калi казка можа стаць рэальнасцю, але зусiм не такой, як намалявана ў дзiцячых кнiгах... Калi адзiная магчымасць выйсцi з гульнi - давесцi партыю да канца... Калi здрада можа прывесцi да агульнай мэты, а спроба ахвяраваць сабой абернецца супраць усiх...

Спектаклем "Цень" мы працягваем постмадэрнiстычныя гульнi з тэкстам. I калi на Андэрсана паўплывалi работы нямецкага вучонага i пiсьменнiка Шамiса, а Шварц пакiнуў толькi алюзii i рэмiнiсцэнцыi на творы дацкага казачніка, то спектакль тэатра "Жывое слова" - гэта беларуская перапрацоўка п'есы Яўгена Львовiча.

Прапануем вам уключыцца у гульню, i, няглядзячы нi на што, давесцi яе да канца 28 снежня ў 18:30 у малой зале "500" 2-га корпуса БДПУ (вул. Савецкая,18, ст. метро Плошча Леніна).

Кошт - 3 рублі

Замовіць квіткі і забраніраваць месца можна па тэлефоне +375295071141 (Алесь)