Подпишитесь на нашу группу ВКонтакте:

“Ой, каб калядак нядзель дзесятак…”

13:00
Чароўныя гукі беларускай дуды, дудак ды скрыпкі напоўняць музейныя залы 26 снежня!
Сапраўдныя калядоўшчыкі завітаюць да нас!
А мы запрашаем вас святкаваць Каляды ўсім разам!

Гурт калядоўшчыкаў навучыць маленькіх гледачоў калядным песенькам!
Самыя актыўныя паспрабуюць сябе ў ролі казы, мядзведзя і іншых персанажаў старажытнага каляднага абраду.
Падчас імпрэзы будуць і беларускія народныя танцы ды гульні.
А завершыцца святочная дзея вялікім агульным карагодам!

Узрост: 5-12 гадоў.
Мамаў і татаў таксама запрашаем!
Час пачатку праграмы: 13.00 і 16.30.
Працягласць: 45-60 хвілін.

Кошт білетаў: 5 рублёў.
Набыць квіткі ан-лайн можна тут: https://24afisha.by/ru/minsk/events/bellive/314926
Тэлефоны для даведак:
+375 17 363 56 21, +375 17 363 94 65.