Подпишитесь на нашу группу ВКонтакте:

Дударскі клуб — XI сeзон (2021)

19:00
Дударскі клуб – творчае нефармальнае аб’яднанне беларускіх майстроў, якія робяць дуды, музыкаў, якія на іх граюць, а таксама тых, хто гэтым майстрам і музыкам спачувае ;)

Дуда на працягу многіх стагоддзяў была і застаецца самым міфалагізаваным традыцыйным інструментам беларусаў (даўніх ліцьвінаў). З канца 80-х гадоў ХХ ст. у Беларусі пашыраецца рух па вяртанню беларускай дуды.

У 2007 заснаваны Дударскі Клуб. Аўтарамі ідэі выступілі майстры Тодар Кашкурэвіч, Юрась Панкевіч, Зміцер Сасноўскі і Дзяніс Сухі.

Вечарыны “Дударскага клуба” — гэта сяброўская атмасфера, дух старадаўняй карчмы, жывая народная і сярэднявечная музыка ад найлепшых дудароў краіны, танцы, спевы і шмат весялосці.

Далучаймася!