Подпишитесь на нашу группу ВКонтакте:

Бясплатны інтэрактыўны спэктакль "Кніганошы"

19:00
Запрашаем на бясплатны інтэрактыўны спэктакль "Кніганошы"!

Кніганошы - гэта першая моладзевая пастаноўка паводле аповесці Ул. Караткевіча пра ўнікальны феномен у гісторыі Беларусі і Літвы 19-20 ст, калі пад час рэпрэсій і пераследу была створана вялікая сетка падпольнага распаўсюду духоўнай літаратуры на роднай мове. Спэктакль пра гонар і цынізм, пра мудрасьць і любоў і пра гераічныя лёсы людзей, якія ахвяравалі сваімі жыцьцямі дзеля нацыянальнага адраджэньня свайго народу.

Уваход на спэктакль вольны!

Спэктакль адбудзецца ў сераду, 12 сьнежня ў 19:00 па адрасе Менск, 3-ці Загарадны завулак, 11 (ст.м. Моладзевая). Калі Вы ня ведаеце дарогі да месца, напішыце на [email protected] да 15:00 серады, і Вас сустрэнуць на ст. м. Моладзевая ў 18:30