Подпишитесь на нашу группу ВКонтакте:

ВоМля... літаратура

19:00
Брылеўская вул., 14
Курс чытачоў і літаратараў створаны на базе выдавецтва "Галіяфы". Трансфармаваная ВОБЛА.

Літаратурныя сустрэчы "Во!мля" - кропка збору для тых, хто цікавіцца сучаснай беларускай паэзіяй і ня толькі... Чытаем, расказваем, што на вашую думку варта было б даносіць да чытача альбо слухача, як мы гэта бачым у сучасным кантэксце. Што на вашую думку з'яўляецца актуальным і што мы можам зрабіць, каб дапамагчы адзін аднаму быць больш дасведчанымі і адукаванымі ў літаратурнай галіне.

Створаная як новая версія "Во-бла" (літаратурнае аб''яднанне на базе выдавецтва "Галіяфы"), трансфармаваная ў ананімны клуб літаратараў, "Во!мля" - гэта ня толькі кропка, дзе можна дэманстраваць свае творы. Дакладней - не наогул тое месца, дзе мы прафесійна выступаем з подыюма. "Во!мля" - гэта і кропка збору, і кола неабыякавых людзей, і ,ў некаторым сэнсе, курсы літаратаў, дзе можна навучыцца і навучыць, правесці эксперымент і разам абмеркаваць будучыню прадстаўленых твораў.
Открыть карту проезда