Подпишитесь на нашу группу ВКонтакте:

Праваслаўная царква ў Мінску ў гады пераследу

14:00
пешаходная экскурсія

праваслаўная царква ў гады савецкіх рэпрэсій

працягласць 3 гадзіны

Праваслаўная царква, уладная і заможная, пасля рэвалюцыі апынулася ў стане жабрака і маргінала - і гэтым стала вельмі падобнай да свайго Заснавальніка, Хрыста. Мінскія святары - падвяргаліся жорсткаму кантролю і ўціску; царкоўная маёмасць - пераходзіла ў дзяржаўную і распрадавалася за мяжу; храмы - зачыняліся, руйнаваліся, ператвараліся ў гаспадарчыя аб'екты. Адносіны камуністычнага ўрада і царкоўнай іерархіі рабіліся ўсё больш напружанымі. Выхад з сітуацыі - вузкая цярністая сцежка - ужо ззяў перад тымі, хто вырашыў ісці да канца... Іх лікі сёння - на царкоўных абразах, іх імёны - шэпчуць у малітвах. Зняважаныя пры жыцці, яны былі кананізаваныя царквой у наш час. Падчас гэтай аўтарскай экскурсіі мы пройдземся па мінскіх слядах святароў і царкоўных дзеячоў з трагічным лёсам, але пачнем ад іх бесклапотных юнацкіх гадоў, вучобы ў царкоўнай семінарыі. Мы пазнаёмімся з царкоўным жыццём Мінска пач. ХХ ст., тагачаснымі царкоўнымі ўстановамі, саборамі, манастырамі, цэрквамі, многія з якіх былі знішчаны гэтак жа, як іх святары...