Подпишитесь на нашу группу ВКонтакте:

imago.by - Старадаўнія карты і гравюры

11:00
Анёлы над горадам, Анёлы над горадам
На працягу ўсёй сваёй гісторыі Беларусь развівалася ў агульнаеўрапейскім рэчышчы. Разам з іншымі народамі Старога свету мы пачыналі друкаваць свае кнігі, таленавітыя асобы з усіх куткоў Еўропы будавалі нашы храмы і стваралі пра нас кнігі і альбомы, вялікалітоўскія магнаты былі сваякамі французскім, аўстрыйскім і нямецкім манархам, а нават і каралі ў нас часамі былі агульныя. Звесткі пра гэта немагчыма знішчыць, зацерці, яны прысутнічаюць у культурнай спадчыне розных народаў.

Друкаваная графіка ва ўсе часы мела найперш асветніцкае значэнне. Ствараліся карты, на якія наносіліся гарады і дзяржавы, пісаліся кнігі з ілюстрацыямі-гравюрамі, выдаваліся газеты і часопісы, дзе ў розных графічных тэхніках паўставалі сюжэты з жыцця і гісторыі народаў. Мы паставілі перад сабой амбіцыйную мэту: напоўніць культурную і побытавую прастору значнымі з пункту гледжання гісторыі і мастацтва графічнымі вобразамі. Тым больш неабходнасць у гэтым ёсць.

Калі вы валодаеце цікавымі графічнымі творамі і разумееце важнасць адкрытага доступа да іх, мы будзем рады размясціць іх на сайце.

У нас вы можаце атрымаць кансультацыю па пытаннях атрыбуцыі, ацэнкі і захоўвання, а таксама пошуку патрэбнага графічнага матэрыялу.

****
Праект "Анёлы над горадам"

У 2018-м спаўняецца 450 год унікальнаму твору мастацтва – гравюры "Cапраўднае адлюстраванне горада Гродна ў Літве" з першай у гісторыі дакладнай выявай беларускага горада. Лічаныя асобнікі гравюры захоўваюцца ў шэрагу еўрапейскіх калекцый, аднак у Беларусі яе дагэтуль няма.

Майстэрня imago.by вырашыла выправіць гэту недарэчнасць і стварыць яе дакладную копію па аўтэнтычных тэхналогіях.
Открыть карту проезда